У калоніі ў Мазырскім раёне на пачатак года знаходзяцца 8 палітзняволеных (спіс)

Цімур Казачэнка 18.01.2024

>

На цяперашні час у калоніі № 20 у Міхалкоўскім сельсавеце Мазырскага раёна знаходзяцца 8 грамадзян, якіх праваабаронцы лічаць палітычнымі зняволенымі. Размяшчаем іх спіс.

Гэтыя людзі кінутыя за краты пасля пратэстаў, якія адбыліся ў Беларусі ў 2020 г. з-за недаверу да абвешчаных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Для асуджэння грамадзян па палітычных прычынах беларускі правячы рэжым выкарыстоўвае абвінавачанні ў “грубым парушэнні грамадскага парадку”, “пагрозе ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў”, “масавых беспарадках” і т. п.

4 чалавекі з ліку палітзняволеных у калоніі № 20 асуджаны другі раз за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі” калоніі. На практыцы гэта адбываецца пасля некалькі спагнанняў, якія наўмысна накладаюцца ў калоніях на палітзняволеных па надуманых прычынах.

У Мазырскім раёне яшчэ 18 палітзняволеных https://palesse.press/news.php?slug=9483 адбываюць пакаранні ў папраўчай установе адкрытага тыпу (ПУАТ) № 21 у Мазыры.

Акрамя таго, па Гомельскай вобласці палітзняволеныя знаходзяцца ў жаночай калоніі № 24 у г. п. Зарэчча Рэчыцкага раёна (4 палітзняволеныя-жанчыны), жаночай калоніі № 20 у Гомелі (122 палітзняволеныя-жанчыны), ПУАТ № 17 у Гомелі (10) і СІЗА № 3 у Гомелі (17, у т. л. 4 жанчыны).

Агульная колькасць палітзняволеных на цяперашні час у месцах зняволення ў Гомельскай вобласці – 179, ва ўсёй краіне – 1409.

На здымку: Аляксей Драб. Прыгавораны да 5 гадоў пазбаўлення волі за тое, што перашкаджаў АМАПу затрымаць удзельніка мірнай акцыі пратэсту.


Спіс палітзняволеных у ПК № 20, Міхалкоўскі сельсавет Мазырскага раёна (звесткі на 15.01.2024)

Прозвішча, імя, дата нараджэння (чысло – месяц), дата затрымання, артыкулы Крымінальнага кодэкса, па якіх асуджана.

Драб Аляксей - 04-20, 2020-10-20; арт. 364 – гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Камароўскі  Аляксей - 2022-12-23; арт. 364 – гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў; арт. 365 – умяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў; арт. 369 – абраза прадстаўніка ўлады.

Осіпаў  Ціхан - 01-31, 2020-08-14; ч. 1 арт. 14 і арт. 362 – замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў, ваеннаслужачага; ч. 2 арт. 293 – масавыя беспарадкі; арт. 400 – заведама ілжывы данос; арт. 411 – злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.

Прапольскі  Яўген - 12-20, 2020-09-29; ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 218 – падрыхтоўка да наўмыснага знішчэння ці пашкоджання чужой маёмасці; ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 – падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках; арт. 411 – злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.

Пяскоў  Павел - 06-14, 2020-09-18; арт. 363 – супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў альбо іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак; арт. 411 – злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.

Старавойтаў  Сяргей - 04-03, 2022-06-24; арт. 342 – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Філончык  Дзяніс - 09-02, 2021-12-02; ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 – замах на змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам; арт. 361-1 – стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім.

Ярашэвіч  Сяргей - 06-16, 2020-10-02; ч. 2 і 3 арт. 293 – масавыя беспарадкі; арт. 411 – злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.

Адрас для паштовак, лістоў і тэлеграм: ПК № 20, Міхалкоўскі сельсавет, 70, Мазырскі р-н, Гомельская вобл., 247755.