У мазырскай ПУАТ на пачатак 2024 года – 18 палітзняволеных. Хто яны?
Цімур Казачэнка
11.01.2024
>>>>
Паводле
звестак на 10 студзеня, у папраўчай установе № 21 у Мазыры адбываюць пакаранні
18 чалавек, якіх праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі. Змяшчаем іх поўны
спіс.
Усе яны асуджаны ў ходзе рэпрэсій, якія правячы ў
Беларусі рэжым праводзіць пасля пратэстаў 2020 г., што адбыліся з-за недаверу
да абвешчаных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Большасць палітзняволеных, якія
знаходзяцца ў мазырскай ПУАТ, пакараны за “грубае парушэнне грамадскага
парадку” – пратэстныя акцыі.
ПУАТ у Мазыры па колькасці палітзняволеных займае
зараз другое месца ў Гомельскай вобласці. На першым месцы ў гэтай сумнай
статыстыцы – жаночая калонія № 4 ў Гомелі, у якой знаходзяцца 123 палітзняволеныя-жанчыны.
Акрамя таго, палітзняволеныя ў Гомельскай вобласці маюцца ў калоніі № 20 у
Міхалкоўскім сельсавеце Мазырскага раёна (на цяперашні час 7 чалавек), жаночай
калоніі № 24 у г. п. Зарэчча Рэчыцкага раёна (4), ПУАТ № 17 у Гомелі (10) і
СІЗА № 3 ў Гомелі (17).
Агульная колькасць людзей у Беларусі, якіх
праваабаронцыі лічаць палітзняволенымі – 1420.
Спіс
палітычных зняволеных у папраўчай установе адкрытага тыпу № 21, г. Мазыр
(звесткі на 10.01.2024).
Прозвішча,
імя, дата нараджэння (месяц – чысло), дата затрымання
альбо пачатку адбыцця пакарання, артыкулы
Крымінальнага кодэкса, па якіх асуджаны.
Адзінец Мікіта. 01-03, 2021-10-08; арт. 342 – арганізацыя і падрыхтоўка
дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Бясько Андрэй. 12-17, 2022-11-11; арт. 342 – арганізацыя і падрыхтоўка
дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Дзям’янцаў Аляксандр. 09-13, 2022-04-29; арт. 342 – арганізацыя і падрыхтоўка
дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Драздоў Пётр. 2021-12-26; арт. 342 – арганізацыя і падрыхтоўка
дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Заблоцкі Арцём. 01-29, 2021-09-22; арт. 342 – арганізацыя і падрыхтоўка
дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Камароўскі Антон. 01-17, 2021-09-24; арт. 342 – арганізацыя і падрыхтоўка
дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Карзюк Аляксандр. 08-08, 2022-05-10; арт. 342 – арганізацыя і падрыхтоўка
дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Кунцэвіч Андрэй. 03-11, 2022-08-10; арт. 342-2 – неаднаразовае парушэнне
парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.
Ласкі Арцём. 02-15, 2021-12-11; арт. 342 – арганізацыя і падрыхтоўка
дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Ляўчук Дзмітрый. 03-31, 2022-05-16; арт. 342 – арганізацыя і падрыхтоўка
дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Несцяровіч Барыс. 08-18, 2021-11-11; арт. 342 – арганізацыя і падрыхтоўка
дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Палюховіч Юрый. 06-09; арт. 364 – гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў
дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў; арт. 369 – абраза
прадстаўніка ўлады; арт. 391 – абраза суддзі альбо народнага засядацеля альбо
народнага засядацеля.
Пашкевіч Аляксандр. 12-10, 2022-01-20; арт. 342 – арганізацыя і падрыхтоўка
дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Разуваеў Андрэй. 07-11, 2021-04-15; арт. 295 – незаконныя дзеянні ў
дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, арт. 369 –
абраза прадстаўніка ўлады.
Русецкі Аляксей. 2021-09-09; арт. 342 – арганізацыя і падрыхтоўка
дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Сак Сяргей. 2021-11-06; арт. 368 – абраза Аляксандра Лукашэнкі.
Семаковіч Павел. 01-10, 2021-06-30; ч. 1 арт. 339 – хуліганства.
Шчарбінін Арсеній. 01-06, 2021-09-10; арт. 342 – арганізацыя і падрыхтоўка
дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
арт. 364 – гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка
органаў унутраных спраў.
Паштовы
адрас для паштовак і лістоў: ПУАТ № 21, бульвар Юнацтва, 24, г. Мазыр,
Гомельская вобл., 247783.