У мазырскай папраўчай ўстанове адкрытага тыпу адбываюць пакаранне 17 палітвязняў

Жорж Кунцэвіч 15.06.2022

>>

17 палітычных зняволеных адбываюць пакаранне на дадзены момант ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу № 21 у Мазыры, вядомай як “мазырская хімія”.

Між тым, умовы адбыцця пакарання ў гэтай “установе”, блізкія да турэмных. Неаднойчы асуджаныя-«хімікі» з Мазыра пісалі калектыўныя скаргі ў Дэпартамент адбыцця пакаранняў і нават у Генеральную пракуратуру.

Па-ранейшаму, яны абмежаваныя ў праве вольна пакідаць памяшканне “хіміі”, а колькасць праверак з боку адміністрацыі значна ўзрасла.

Даўно стала для іх няздзейсненай марай магчымасць за належныя паводзіны атрымаць пабыўку да родных, якая прадугледжаная адпаведным нарматыўным актам.

Найбольшы кантроль ажыццяўляецца “за палітычнымі хімікамі”. Менавіта тут паэт і пчаляр з Пружанаў, фігурант "справы карагодаў" Мікалай Папека праз вялікі ціск з боку кіраўніцтва ПУАТ № 21 атрымаў некалькі спагнанняў, што паслужыла падставай для пераводу яго для далейшага адбыцця пакарання ў калонію.

Палітычных зняволеных, якія адбываюць пакаранне ў Мазыры, можна падтрымаць словамі падтрымкі даслаўшы ім ліст альбо паштоўку на адрас: 247783, г. Мазыр, бульвар Юнацтва, 24, ПУАТ № 21
Тут адбываюць пакаранне: