У двух палітзняволеных у мазырскім ПУАТ – дні нараджэння ў снежні
Цімур Казачэнка
29.11.2023
>
У
снежні – дні народзінаў у палітычных зняволеных Аляксандра Пашкевіча і Андрэя
Бясько, якія знаходзяцца ў папраўчай установе адкрытага тыпу (ПУАТ) № 21 у
Мазыры. Ім можна даслаць віншаванні, накіраваўшы паштоўку, ліст альбо
тэлеграму.
10
снежня сустрэне свае 36-годдзе Аляксандр Пашкевіч – жыхар
Мінска. Яго пакаралі за «дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак» –
мірную масавую акцыю, якая адбылася пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 г. з-за
недаверу да абвешчаных вынікаў галасавання. Пасля затрымання 20 студзеня 2022
г. яго амаль 2 месяцы ўтрымлівалі ў СІЗА, затым прыгаварылі да 3 гадоў
абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. Пакаранне ён адбывае з 9 ліпеня 2022 г.
17
снежня адзначыць дзень народзінаў
Андрэй Бясько, якому споўніцца 41 год. Ён быў затрыманы 11 лістапада
2022 г. за удзел у масавых акцыях 2020 г. і абвінавачаны па тым жа самым
«народным» артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса – «Арганізацыя і падрыхтоўка
дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». 18
ліпеня 2022 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска яго прыгаварылі да 3 гадоў
абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. 14 кастрычніка 2022 г. Мінскі гарадскі
суд разгледзіў апеляцыйную скаргу грамадзяніна на прыгавор раённага суда, а з
11 лістапада 2022 г. Андрэй адбывае пакаранне ў ПУАТ. 27 снежня 2022 г. ён быў
прызнаны праваабаронцамі ў якасці палітзняволенага.
Напісаць ім можна на адрас: Пашкевічу Аляксандру Віктаравічу, Бясько Андрэю
Аляксандравічу, ПУАТ № 21, бульвар Юнацтва, 24, г. Мазыр, Гомельская вобл.,
247783.
У гэтай ПУАТ на цяперашні час знаходзяцца 17
палітзняволеных. Па ўсёй краіне іх налічваецца 1441.
На
здымку: Аляксандр Пашкевіч.