У снежні – дзень нараджэння ў палітзняволенага з Мазырскай калоніі

Цімур Казачэнка 26.11.2023

>

У палітычнага зняволенага Яўгена Прапольскага, які знаходзіцца ў калоніі № 20 у Міхалкаўскім сельсавеце Мазырскага раёна – дзень народзінаў 20 снежня. Яго можна павіншаваць, даслаўшы паштоўку, ліст альбо тэлеграму.

Яўген Прапольскі працаваў зваршчыкам Мінскага трактарнага заводу. Ён быў затрыманы 29 верасня 2020 г. і змешчаны ў турму № 4 ў Магілёве. 5 лістапада 2020 г. праваабаронцы прызналі яго палітзняволеным. 19 ліпеня 2021 г. ў судзе Ленінскага раёна Мінска ён быў прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у «Тэлеграм»-чаце «радыкальнага напрамку».

Са снежня 2021 г. знаходзіўся ў калоніі № 2 ў г. Бабруйску (Магілёўская вобласць). Адміністрацыя калоніі шматразова змяшчала яго ў штрафны ізалятар і памяшканне камернага тыпу, а затым ініцыявала супраць яго новую крымінальную справу за «непадпарадкаванне».

3 траўня 2023 г. у судзе г. Бабруйска і Бабруйскага раёна Яўгена Прапольскага асудзілі па новай крымінальнай справе за «злоснае непадпарадкаванне» адміністрацыі калоніі. У выніку тэрмін зняволення па двух прыгаворах складае 9,5 гадоў калоніі строгага рэжыму. Напрыканцы траўня палітзняволенага этапавалі ў калонію № 20.

Напісаць яму можна на адрас: Прапольскаму Яўгенію Уладзіміравічу, ПК № 20, Міхалкаўскі сельсавет, 70, Мазырскі р-н, Гомельская вобл., 247755.

Нагадаем, што на цяперашні час агульная колькасць палітзняволеных у Беларусі – 1450.

На здымку: Яўген Прапольскі.