Палітвязня Камароўскага перавялі з мазырскай калоніі ў турму ў Гародні
Жорж Кунцэвіч
26.06.2023
>
Палітвязень
Аляксей Камароўскі, які месяц таму пачаў адбываць пакаранне ў мазырскай калоніі
№ 20, нечакана пераведзены ў Гарадзенскую турму № 1.
Высветлілася, што супраць яго ўзбудзілі новую крымінальную справу паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза міліцыянта) —
Аляксей нібыта пакінуў абразлівы каментар у чаце.
У Мінску 21 сакавіка Аляксея асудзілі да 4 гадоў калоніі, а таксама прызначылі яму
кампенсацыю маральнай шкоды міліцыянту памерам 3000 рублёў. Мужчыну
абвінавацілі ў спробе збіць даішніка падчас пратэстаў паводле арт. 364 КК
(Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў
унутраных спраў) і арт. 365 КК (Умяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка органаў
унутраных спраў).
Месяц таму ён пачаў адбываць тэрмін у мазырскай калоніі №
20, дзе яго амаль адразу па прыбыцці змясцілі ў ШІЗА.
Падтрымайце Аляксея пасылкамі і грашовымі пераводамі: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Аляксей Ігаравіч Камароўскі.