На пачатак года ў Рэчыцкай калоніі знаходзяцца чатыры палітзняволеныя-жанчыны (спіс)
Цімур Казачэнка
23.01.2024
>
У
жаночай калоніі № 24 у Зарэччы Рэчыцкага раёна на пачатак 2024 года знаходзяцца чатыры жанчыны, якіх праваабаронцы лічаць палітычнымі зняволенымі.
Змяшчаем іх спіс.
Фактычна, яны пакараны беларускім рэжымам за
ўдзел у мірных акцыях пратэсту, якія адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020
г. Тром з іх затым павялічылі тэрміны зняволення за “злоснае непадпарадкаванне”
адміністрацыі калоніі.
Як ужо паведамлялася, яшчэ 8 палітзняволеных адбываюць пакаранні ў калоніі № 20 у Міхалкоўскім сельсавеце Мазырскага
раёна, і 18 знаходзяцца ў папраўчай установе адкрытага тыпу (ПУАТ) № 21 у Мазыры.
У Гомельскай вобласці палітзняволеныя знаходзяцца таксама
ў Гомелі: у жаночай калоніі № 4 – 122 палітзняволеныя-жанчыны, у ПУАТ № 17 – 10 палітзняволеных, у СІЗА № 3 – 17 (у тым ліку 4 жанчыны).
Колькасць палітзняволеных у месцах зняволення ў
Гомельскай вобласці, такім чынам – 179. Агульная колькасць палітзняволеных у
краіне на цяперашні час – 1408.
Спіс
палітзняволеных у ПК № 24, г. п. Зарэчча Рэчыцкага раёна
Прозвішча,
імя, дата нараджэння (месяц – чысло), дата затрымання, артыкулы Крымінальнага
кодэкса, па якіх асуджана.
Гнаук Алена. 03-16, 2022-01-11; арт. 342 –
арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак,
альбо актыўны ўдзел у іх; арт. 367 – паклёп у дачыненні да прэзідэнта РБ; 369-1
– дыскрэдытацыя РБ; арт. 411 – злоснае непадпарадкаванне патрабаванням
адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе
пазбаўлення волі.
Кульша Вікторыя. 02-26, 2020-11-04; арт. 342 – арганізацыя
і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны
ўдзел у іх; арт. 411 – злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі
папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.
Маўшук Алена. 07-22, 2020-08-10; ч. 2 арт. 293 –
масавыя беспарадкі.
Шарэнда-Панасюк Паліна. 03-21, 2021-01-03; арт. 364 – гвалт
альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных
спраў; арт. 368 – абраза прэзідэнта РБ; арт. 369 – абраза прадстаўніка ўлады;
арт. 411 – злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай
установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.
На
здымку: Алена Гнаук