У жаночай калоніі ў Зарэччы адбываюць пакаранне тры палітзняволеныя жанчыны
Жорж Кунцэвіч.
31.07.2023
>
Палітзняволеную актывістку Алену Гнаук перавялі ў жаночую
калонію ў Зарэчча Рэчыцкага раёна.
У Чыгуначным раёне Гомеля 28 красавіка агучылі прысуд па трэцяй крымінальнай справе супраць пружанскай
актывісткі — 1 год пазбаўлення волі. Канчатковы тэрмін пакарання складае 2 гады
і 11 месяцаў зняволення.
Гэтым разам Алену абвінавацілі паводле арт. 411 КК за
"злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай
калоніі". Вядома, што ў жаночай калоніі яе часта адпраўлялі ў ШІЗА, а
таксама змяшчалі на некалькі месяцаў у ПКТ.
Стала вядома, што нядаўна Алену перавялі ў жаночую
калонію № 24 у Зарэччы. У гэтай калоніі ўтрымліваюцца таксама палітзняволеныя Вікторыя Кульша і Паліна Шарэнда-Панасюк, на якіх
увесь час жорстка цісне адміністрацыя калоніі.
Падтрымайце жанчыну: ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44,
г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Алена Пятроўна Гнаук