Чацвёртая палітзняволеная ў калоніі ў Зарэччы: Вікторыя Кульша
Цімур Казачэнка
29.09.2022
>
У
калоніі № 24 ў г. п. Зарэчча Рэчыцкага раёна адбывае пакаранне Вікторыя Кульша з Мінска. Яна –
чацвёртая палітычная зняволеная ў гэтай калоніі.
Юрыст
паводле кваліфікацыі, інжынер па ахове працы Вікторыя Кульша была затрымана 4 лістапада 2020 г. ГУБАЗіКам у ліку
4 чалавек, якія з’яўляліся адміністратарамі пратэстнага «Тэлеграм»-канала і
чата «Кіроўцы 97». Да суда ўтрымлівалася ў СІЗА-1 у Мінску, дзе яе некалькі
разоў адпраўлялі ў карцар, затым – у турме ў г. Жодзіна Мінскага раёна Мінскай
вобласці, дзе таксама змяшчалася ў карцар.
3
сакавіка 2021 г. праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.
Судовы
працэс адбываўся з 5 траўня 2021 г. у закрытым рэжыме, гэта значыць, на ім не
маглі прысутнічаць сваякі і іншыя наведвальнікі. 4 чэрвеня 2021 г. суд
Заводскага раёна г. Мінска асудзіў Вікторыю
Кульшу да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Прыгавор
быў вынесены паводле частак 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса –
«Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак,
альбо актыўны ўдзел у іх».
На
такія ж тэрміны былі асуджаны адміністратары канала «Кіроўцы 97» Ганна Вішняк і Дзяніс Гуцін. Сваю віну ўсе трое не прызналі. Чацвёртая з
абвінавачаных – Таццяна Шкробат,
якая супрацоўнічала са следствам і прызнала віну, была прыгаворана да 3 год
абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Справу вяла суддзя Жанна Хвайніцкая.
Пакаранне
В. Кульша адбывала ў калоніі № 4 у
Гомелі, дзе 32 дні правяла ў штрафным ізалятары і 5 месяцаў у памяшканні
камернага тыпу. У знак пратэсту яна трымала 11-дзённую галадоўку. У канцы
сакавіка 2022 г. супраць яе ўзбудзілі новую крымінальную справу паводле часткі
1 артыкула 411 КК – «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі
папраўчай установы». Гэта была ўжо другая падобная справа, узбуджаная адносна
палітзняволеных па ініцыятыве адміністрацыі калоніі (начальнік – падпалкоўнік
унутранай службы Таўсцянкоў Дзяніс). Першая справа была ўзбуджана супраць Паліны Шарэнды-Панасюк.
13
чэрвеня суд Чыгуначнага раёна г. Гомеля асудзіў Кульшу яшчэ да 1 года пазбаўлення волі. Працэс праходзіў на
выяздным пасяджэнні ў калоніі, куды сваякоў не прапусцілі. Такім чынам, агульны
тэрмін зняволення, да якога яна прыгаворана – 3,5 гады.
Да
разгляду апеляцыйнай скаргі Кульшу
змясцілі ў СІЗА-3 ў Гомелі. Там яна 2 тыдні трымала галадоўку ў знак пратэсту
супраць ціску з боку адміністрацыі. У гэты час яе ўтрымлівалі ў камеры пры
санчастцы. 10 жніўня Гомельскі абласны суд разгледзіў апеляцыйную скаргу на
прыгавор суда Чыгуначнага раёна г. Гомеля і пакінуў прыгавор без змяненняў. 22
жніўня зняволеную этапавалі ў калонію № 24. Там утрымліваюцца жанчыны, якія
асуджаныя пры непагашанай судзімасці.
У
гэтай жа калоніі зараз адбывае пакаранне П.
Шарэнда-Панасюк і яшчэ два палітзняволеныя. Ім можна дасылаць паштоўкі
і лісты на адрас: папраўчая калонія № 24,
вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі р-н, Гомельская вобл., 247526.
На
цяперашні час у розных месцах зняволення ў Гомельскай вобласці знаходзяцца 185
чалавек, прызнаных палітзняволенымі, ва ўсёй краіне іх 1334.
На здымку: Вікторыя Кульша.