На пачатак снежня ў Гомельскай вобласці налічваецца 179 палітзняволеных
Цімур Казачэнка
06.12.2023
>>
На 6 снежня ў месцах зняволення ў
Гомельскай вобласці знаходзяцца 179 чалавек, якіх праваабаронцы лічаць
палітычнымі зняволенымі. 150 з іх утрымліваюцца пад вартай у калоніях і СІЗА (у
тым ліку 126 жанчын), 29 – у папраўчых установах адкрытага тыпу (ПУАТ).
23
чалавека, прызнаных палітзняволенымі, адбываюць пакаранні ў Мазырскім раёне: у
калоніі № 20 у Міхалкаўскім сельсавеце – 6 (напрыканцы кастрычніка было
5), у ПУАТ № 21 у Мазыры – 17 (напрыканцы кастрычніка – 20).
У
жаночай калоніі № 24 у г. п. Зарэчча Рэчыцкага раёна знаходзяцца на цяперашні
час 3 палітзняволеныя-жанчыны: Алена Гнаук, Вікторыя Кульша і Алена Маўшук.
158
палітзняволеных налічваецца ў Гомелі (у т. л. 123 жанчыны). Найбольшая
колькасць – у жаночай калоніі № 4: 119 палітзняволеных-жанчын (напрыканцы
кастрычніка было 106). У СІЗА № 3 – 22 палітзняволеных, у т. л. 4 жанчыны
(напрыканцы кастрычніка было 21, у т. л. 4 жанчыны), у ПУАТ № 17 – 12.
Па
ўсёй краіне на 5 снежня колькасць палітзняволеных складае 1453, з іх 164
жанчыны. Палітзняволенымі праваабаронцы лічаць людзей, якія пазбаўлены волі за
тое, што тым ці іншым негвалтоўным чынам выказалі нязгоду з існуючым у краіне правячым
рэжымам.