Выйшаў на волю палітвязень з Рэчыцы
Палеская Вясна
31.07.2022
Многя з тых,
каго карны апарат кіроўнага ў Беларусі рэжыму рэпрэсаваў у ліку першых, ужо
адбылі прызначаныя ім тэрміны і паступова вызваляюцца. Сярод іх і палітвязень з
Рэчыцы.
Максім ЯЛКАНАЎ.
На волю выйшаў палітзняволены Максім Ялканаў, былы супрацоўнік аднаго з прыватных прадпрыемстваў Рэчыцы.
Яго затрымалі у сакавіку
мінулага года. Пры гэтым у афіцыйным паведамленні ў тэлеграм-канале МУС карнікі
не здолелі вызначыцца з кваліфікацыяй ягоных дзеянняў, напісаўшы на пачатку
паведамлення, што яго вінавацяць у масавых беспарадках, а ў канцы ў арганізацыі
групавых дзеянняў, якія група парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з
непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады. Гэта розныя артыкулы
Крымінальнага кодэкса. 9 сакавіка 2021 года праваабарончая супольнасць Беларусі
прызнала Максіма
Ялканава палітычным зняволеным.
Урэшце рэшт, на так
званым судзе, які у чэрвені 2021 года праходзіў у Гомелі, прадстаўніца
пракуратуры Ірына Курбацкая абвінаваціла Ялканава ў
арганізацыі групавых дзеянняў, якія група парушаюць грамадскі парадак і
спалучаныя з адкрытым непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады. Галоўнымі
пунктамі абвінавачвання былі тэлефанаванні Максіма сваім сябрам з прапановаю
прайсці ў цэнтр Рэчыцы, каб на свае вочы пабачыць, што адбываецца, а таксама з’ездзіць
у Гомель і зірнуць, як пратэстуюць там. Даезд пецярых сяброў у Гомель на
шматтысячную акцыю пратэсту, да месца правядзення якой яны нават не паспелі
дайсці, Курбацкая кваліфікавала як арганізацыю гэтай пратэстнай акцыі. Яна заявіла,
што хацела б, каб Ялканава кінулі за краты на 2 гады.
Расправу над Ялканавым узначальваў прызначаны Лукашэнкам
на пасаду суддзі ў Цэнтральны раён Гомеля Сяргей
Салоўскі. Ён палічыў абвінавачванні Курбацкай слушнымі, але пакараў Ялкавана 1 годам і
6 месяцамі зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
Час адбыцця пакарання адлічваўся ад даты затрымання. І
хаця прайшло ад тае даты 1 год і 3 месяцы, зараз Ялканаў на волі. Магчыма яму пералічылі
час знаходжання ў СІЗА да суда як 1 дзень зняволення за 1,5 дня адбыцця
пакарання, хаця Салоўскі ў прысудзе напісаў, каб лічылі дзень за дзень.