>
Сярод палітычных зняволеных, якія адбываюць
пакаранні ў Мазырскім раёне, у двух чалавек у лістападзе – дні нараджэння. Іх
можна павіншаваць паштоўкай, лістом альбо тэлеграмай.
2 лістапада адзначае дзень народзінаў Вячаслаў Шаблінскі. Яму споўніцца 52 гады. Шаблінскі быў затрыманы 2 лістапада 2021 г. за надпісы на цюках з сенам на палітычную тэму. Грамадзянін асуджаны паводле часткі 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса – "Хуліганства". Прысуд – 1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ) – ён адбывае з 21 красавіка 2022 года. 6 траўня праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным, паколькі прыгавор палітычна матываваны і вынесены за дзеянне, звязанае з адсутнасцю свабоды выказвання меркаванняў.
Напісаць
палітзняволенаму можна на адрас: Шаблінскаму
Вячаславу Аляксандравічу, ПУАТ № 21,
бульвар Юнацтва, 24, г. Мазыр, Гомельская вобл., 247783. У гэтым ПУАТ на
цяперашні час знаходзяцца 18 палітзняволеных.
13 лістапада 35 год адзначыць былы вартаўнік-жывёлавод Міхаіл Лінтоўскі з Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. Ён асуджаны 27 жніўня 2021 г. паводле артыкулу 368 КК (абраза прэзідэнта) да 1,5 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, і быў узяты пад варту пасля абвяшчэння прыгавора ў залі суда.
Адрас, на які яму можна напісаць: Лінтоўскаму Міхаілу Васільевічу, папраўчая калонія № 20, Міхалкаўскі сельсавет, 70, Мазырскі р-н, Гомельская вобл., 247755.
Акрамя яго, у гэтай калоніі зараз яшчэ 2 палітзняволеных: Аляксей Драб і Раман Смолькін.
На
здымку: Вячаслаў Шаблінскі.