«Она придет, а там уже наш пикет стоит». У Калінкавічах назіральнік стаў выпадковым сведкам дзіўнай размовы чыноўнікаў выканкама

Андрусь ГАЁВЫ 24.09.2019

23 верасня назіральнік ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» ў Калінкавіцкай выбарчай акрузе № 41 Андрэй Мядзвезеў выпадкова стаў сведкам размовы ў кабінеце начальніцы ідэалагічнага аддзела Калінкавіцкага райвыканкама, на якой яна сама разам з двума іншымі высокімі чыноўнікамі абмяркоўвалі як ім змагацца з апазіцыйнай кандыдаткай падчас выбарчай кампаніі.

У мясцовы выканкам назіральнік прыйшоў з намерам даведацца меркаванне начальніцы аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Іны Сафронавай наконт інцыдэнту, які паводле сцвярджэння апазіцыйнай кандыдаткі Тамары Зайцавай, адбыўся паміж ёй і суджэнцкай парай Сафронавых падчас пікету па зборы подпісаў у суботу 21 верасня. Ён скіраваўся да кабінета Іны Сафронавай, які знаходзіцца ў канцы калідора другога паверха.

«Увогуле, падслухоўваць лічыцца некультурна. Але ж тое, што прамаўлялася ў кабінеце Іны Сафронавай, немагчыма было не пачуць. Я падыходзіў да апошняга кабінета па левым баку пустога калідора, і ўжо за некалькі метраў да яго пачуў, што з яго даносяцца гукі даволі палкага абмеркавання чагосьці. Я вырашыў, што спадарыня Сафронава занятая і варта пачакаць каля кабінета ў калідоры, пакуль ад яе выйдуць наведнікі, якія трапілі туды раней за мяне. Я стаяў каля вакна ў тарцы калідора ў нейкіх двух метрах ад дзвярэй кабінета з загадзя ўключаным дыктафонам, на які збіраўся запісаць каментар пра інцыдэнт альбо адмову ад каментара, але пачуў і запісаў нешта іншае. Яно яшчэ больш яскрава ілюструе тое, як адбываюцца выбары, якія цалкам кантралюе толькі адна палітычная сіла – дзеючая ўлада», – распавёў Андрэй Мядзведзеў.

                                              Іна Сафронава. Фота з сацсетак

На запісу, які атрымаўся праз зачыненыя дзверы кабінета, можна разабраць не ўсе словы і фразы, бо часам у калідор выходзілі з іншых кабінетаў, па ім хадзілі людзі і перабівалі сваімі гукамі тое, што даносілася з-за дзвярэй. Тым не менш, дакладна чутна размову аднаго жаночага голасу (азначым яго ўладальніцу ўмоўна - Ж)  і двух мужчынскіх (М1 і М2). Мы вырашылі не перакладаць гутарку на нашу мову, а падаць тыя ўрыўкі з яе, якія на запісу добра чуваць, на расійскай мове, якой карысталіся чыноўнікі:  

М1: «Так надо Аргунову (Таццяна Аргунова-Века – першая сакратарка Калінкавіцкага райкаму БРСМ, намесніца старшыні акруговай выбарчай камісіі на гэтых выбарах – ПВ) отправлять. И Смеян (Таццяна Смяян – вядучая спецыялістка па арганізацыйна-кадравай працы Калінкавіцкай раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» – ПВ) надо отправлять. Они имеют право. Они – Белая Русь и БРСМ. Общественники. И, ну я говорю: рядом надо с ней ставить свой пикет».

М2: «Если она дальше будет себе так устраивать».

Ж: «То есть – она пришла проводить мероприятие, а у нас свой пикет?!»

М1: «Да – там стоит пикет. Один с одной стороны, один там, а другой где-нибудь в другом месте…».

/далей неразборліва/

Ж: «В любом месте могут. У нас эти места (мабыць, маюцца на ўвазе месцы, дзе забаронена пікетаванне – ПВ) совсем ограничены».

М2: «Хорошо. Будет стоять пикет, а она станет рядом и будет стоять».

М1: «Ну и пусть становится рядом. Но уже наш стоит. И даже «Белсат», если зафиксирует…»

Ж: «Они снимут другой стороной, Виктор Иванович. И нашего даже не будет видно».

М1: «Но он будет стоять. Чтоб площадка была занята. Мы зафиксируем. И в «Калинковичских навінах» (менавіта так – адразу на двух мовах, была названая мясцовая дзяржаўная газета “Калінкавіцкія навіны” - ПВ) пропишем».

М2: «Зафиксировать два пикета. И потом прописать, что вот: идет борьба народная. Демократическая».

Ж: «Она кандидат в депутаты. Она ж не выбранная. Она говорит, что Следственный комитет, публичный протест против незаконных действий».

М1: «А рядом ставить наш пикет, да! В зависимости от того, какие что…»

/тут неразборлівы фрагмент/

М1: «Ну вот пусть милиция напишет. А в следующий раз мы будем уже…»

Ж: «Но нам надо уже заранее подготовить журнал. Если она принесет заявление. Условно, скажем, в журнале будет номер восемь – регистрационный, ёй пишем девять, пропуская один. А на это число записываем какой-то… Ну, как вариант. Либо что-то еще. Пускай проводит. А в это время дети бегают, шумят люди, работает комбайн, трактор».

М1: «Когда в парке проводят пикет, там никого нет»

М2: «Так вот я и говорю, что нагоним людей, будут стоять, слушать. Вот о чем речь».

М2: «Мы почему в парке и разрешали?!»

Ж: «Что там никого нету».

М2: «И тогда ж эта… приезжала. Туда, в парк».

Ж: «Понимаете, Виктор Иванович, она станет фигурить».

М1: «Им команда дана – не трогать никого».

М2: «Кому дана? Следственному комитету?»

М1: «Да! А наши идеологи вечно тормозят. Сейчас соберем людей, детей…»

Ж: «И ей зрители будут».

М2: «И потом она снимет, и снимет со стороны…»

Ж: «Как на «Автюки» (фестываль народнага гумару “Аўцюкі”, які праводзіўся ў Калінкавічах 14 верасня - ПВ). Чего они все сюда приперлись? Чего они приперлись на «Автюки»? Потому что людей много, они знали…».

Пасля гэтай фразы было чутна, што жаночы голас пачаў размаўляць з нейкай Аленай Мікалаеўнай, просячы прынесці ёй сувенірныя магніцікі, выпушчаныя да таго самага фестывалю «Аўцюкі». Назіральнік пачуў з-за дзвярэй яшчэ фразу: «Все! Давай! Зайдешь потом», і з дзвярэй выйшаў Віктар Замосцік – цяперашні старшыня Калінкавіцкага раённага савета дэпутатаў, які раней шмат гадоў быў намеснікам старшыні райвыканкама, які курыраваў пытанні ідэалогіі і сацыяльнай палітыкі.

 

                                          Віктар Замосцік. Фота: kalinkovichi.gomel-region.by 

      

                                             Валянцін Васюта. Фота: kalinkovichi.gomel-region.by

Пасля гэтага галасы ў кабінеце сталі сцішанымі і неразборлівымі. Як паведаміў Мядзведзеў, праз некалькі хвілін у калідоры з мэтай трапіць да Сафронавай з’явіўся яшчэ адзін чалавек з паперамі. Тады назіральнік пагрукаўся ў дзверы і зазірнуў у кабінет. У ім за сваім працоўным сталом сядзела Іна Сафронава, а за прыстаўным столікам – цяперашні намеснік старшыні райвыканкама, што курыруе пытанні ідэалогіі і сацыялкі, Валянцін Васюта. Іншых людзей у кабінеце начальніцы ідэалагічнага аддзела не было. Менавіта пералічаныя тры чалавекі і вялі апісаную гутарку.