У другой палове сакавіка – дзень народзінаў у палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк
Цімур Казачэнка
03.03.2023
21
сакавіка ў трэці раз правядзе свой дзень нараджэння за кратамі палітзняволеная
Паліна Шарэнда-Панасюк, якая знаходзіцца ў жаночай калоніі № 24 у г. п. Зарэчча
Рэчыцкага раёна. Яе можна падтрымаць, даслаўшы паштоўку, ліст альбо тэлеграму.
Аб Паліне
Шарэндзе-Панасюк, якая двойчы асуджана па чатырох артыкулах Крымінальнага
кодэкса, мы распавядалі ў ліпені мінулага года, калі яе перавялі ў
калонію № 24. Яе асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі.
За першыя месяцы знаходжання ў гэтай колоніі
яе 8 разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар (ШІЗА), дзе яна правяла амаль 3 месяцы.
9 кастрычніка 2022 г. яна выйшла з ШІЗА, а 12 кастрычніка была змешчана ў
памяшканне камернага тыпу на 6 месяцаў. Напрыканцы 2022 г. зноў была змешчана ў
ШІЗА на 10 сутак.
Акрамя таго, супраць яе ўзбудзілі трэцюю крымінальную
справу – зноў за «злоснае непадпарадкаванне» адміністрацыі калоніі (частка 2
артыкула 411 Крымінальнага кодэкса). Паводле гэтага артыкулу яе асудзілі ў
красавіку 2022 г., калі яна знаходзілася ў калоніі № 4 у Гомелі. Цяпер ёй
пагражае яшчэ да 2 гадоў пазбаўлення волі.
Напісаць Паліне
Сяргееўне Шарэндзе-Панасюк можна на адрас: папраўчая калонія № 24, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі
раён, Гомельская вобл., 247526. У гэтай калоніі зараз знаходзяцца яшчэ 2
палітзняволеныя – Вікторыя Аляксандраўна Кульша і Алена Уладзіміраўна Маўшук.
На
здымку: Паліна Шарэнда-Панасюк.