У красавіку – дні народзінаў у двух палітзняволеных з Мазыра
Цімур Казачэнка
11.04.2023
У палітычных зняволеных
Дзмітрыя Цыба і Уладзіслава Ганчарова з Мазыра ў гэтым месяцы дні народзінаў.
Ім можна напісаць паштоўку, ліст альбо тэлеграму.
Дзмітрый Цыб (на фота) адзначыў свой 31
дзень нараджэння 8 красавіка. Ён
асуджаны на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову
адкрытага тыпу (ПУАТ) паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэксу – «Абраза
прадстаўніка ўлады». Прычынай стаў допіс у сацыяльнай сетцы «У кантакце» пра
міліцыянтаў, які суд палічыў абразлівым. З 20 студзеня 2022 г. грамадзянін
адбывае пакаранне. 27 студзеня 2022 г. праваабаронцы прызналі яго палітзняволеным.
Яму можна напісаць на адрас: Цыб
Дзмітрый Віктаравіч, ПУАТ № 39, вул.
Армейская, 32, г. Крупкі, Мінская вобл., 222002.
19 красавіка палітзняволены жыхар Мазыра УладзіслаўГанчароў сустрэне свае 46-годдзе. Ён асуджаны 22 чэрвеня 2022 г. да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за
«абразу прэзідэнта», «абразу прадстаўніка улады» і «здзек з дзяржаўных
сімвалаў». 12 ліпеня 2022 г. прываабаронцы прызналі яго палітзняволеным.
Напісаць яму можна на адрас: Ганчароў
Уладіслаў Валер'евіч, СІЗА № 3, вул.
Кніжная, 1А, г. Гомель, 246003.