Жыхару Мазыра пагражае зняволенне на тэрмін да двух гадоў

Жорж Кунцэвіч 23.06.2022

>>

У Мазыры 22 чэрвеня пачалі судзіць мясцовага жыхара Уладзіслава Ганчарова адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Па версіі следства нібыта ён абразіў прэзідэнта Беларусі ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), прадстаўнікоў улады (арт. 369), а яшчэ зняважыў дзяржаўныя сімвалалы, верагодна – сцяг (арт. 370).

Справу разглядае мясцовая служка Феміды Галя Кніжонак-Максімава (на фота).

На жаль, суд праходзіць у закрытым рэжыме і таму нейкіх дэталяў судовага працэсу пакуль няма.

Мужчыну пагражае зняволенне на тэрмін да двух гадоў.