У Мазыры судзяць за абразу Лукашэнкі
Цімур Казачэнка
15.12.2023
>>
У судзе
Мазырскага раёна на гэтым тыдні разглядалася справа па частцы 1 артыкула 368
Крымінальнага кодэкса – "Абраза Прэзідэнта". Гэта – адна з
352 крымінальных спраў за абразу Аляксандра Лукашэнкі, якія зараз налічваюцца ў
Беларусі.
Судовае пасяджэнне адбылося 11 снежня. Абвінавачаным
быў мясцовы жыхар Антон Кашаед.
Згодна абвінавачанню, ён "публічна абразіў Лукашэнку". Разглядала справу
суддзя Элеанора Ярмоленка.
Прысуд пакуль невядомы. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 г., абвешчаныя вынікі
якіх выклікалі недавер у народзе і масавыя пратэсты, суды "за абразу
Лукашэнкі" адбываюцца па ўсёй краіне. У месцах зняволення па артыкуле 368 КК
зараз знаходзяцца 352 чалавека, якіх праваабаронцы лічаць палітычнымі
зняволенымі.
Акрамя таго, 99 чалавек зараз зняволены ў Беларусі за
«паклёп на прэзідэнта», 281 чалавек – за "абразу прадстаўнікоў улады" і 39 – за "абразу суддзі". Крымінальных спраў за абразу каго-небудзь яшчэ, акрамя
прэзідэнта і прадстаўнікоў улады, у краіне не назіраецца.
Нагадаем, што раней за "абразу і паклёп у адносінах
прэзідэнта" былі асуджаны жыхары Мазырскага раёна Уладзімір Машкоўскі і Пётр Старацітараў.
Агульная колькасць палітзняволеных у Беларусі на
цяперашні час – 1473.