На Мазыршчыне - новы палітзняволены
Жорж Кунцэвіч
05.10.2023
>>>
Беларускай
праваабарончай супольнасцю 5 кастрычніка была прынятая новая заява аб прызнанні
палітвязнямі яшчэ шэсцярых чалавек.
Сярод іх ёсць і мазырчук Уладзімір Машкоўскі,
якога затрымалі 15 студзеня 2023 года.
Уладзімір Машкоўскі быў асуджаны судом Мазырскага
раёна Гомельскай вобласці па наступных артыкулах Крымінальнага кодэксу:
арт. 367 Крымінальнага кодэкса — паклёп у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі;
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — абраза прадстаўніка ўлады;
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — абраза Лукашэнкі.
Суддзя Валянціна Новікава прысудзіла Уладзіміру 2
гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Справа разглядалася з 23 сакавіка
па 19 красавіка 2023 года.
9 чэрвеня 2023 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў
Гомельскім абласным судзе, але безвынікова, а затым Уладзіміра этапавалі ў ПК-1
г. Наваполацка.
7 ліпеня 2023 года ён быў унесены ў пералік грамадзян
Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да
экстрэмісцкай дзейнасці.
Агульная
колькасць палітвязняў у Беларусі – 1483 чалавекі, на Гомельшчыне – 213.