У спіс "экстрэмістаў" патрапілі яшчэ двое палешукоў
Жорж Кунцэвіч
18.11.2023
>>
17 лістапада МУС зрабіла традыцыйнае абнаўленне “Пераліку
грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць
дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”. У Спіс дадалі яшчэ 22 чалавекі і цяпер ён налічвае 3 520 прозвішчаў.
Сярод “экстрэмістаў” – 65-гадовы прадпрымальнік з Мазыра Пётр Старацітараў,
які быў затрыманы 6 лютага 2023 году і змешчаны ў СІЗА-3.
Палітзняволенага Пятра Старацітарава затрымалі за антываенныя паведамленні,
якія абражалі Лукашэнку і яшчэ па шэразу артытулаў:
ч. 1 арт. 368 – абраза прэзідэнта;
ч. 1 арт. 367 – паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
ч. 3 арт. 361 – заклікі да мер абмежавальнага
характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды
нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
арт. 369-1 – дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
ч. 1 арт. 130 – распальванне расавай, нацыянальнай,
рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці.
21 жніўня 2023 г. у Гомельскім абласным судзе Пятра
асудзілі да пяці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Таксама ў “Спіс” унеслі і 34-гадовага жыхара Светлагорска
Андрэя Ігнатовіча.
Пра яго праваабаронцам вядома вельмі мала: Гомельскі абласны
суд абвінаваціў яго паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне
расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або
варажнечы) і паводле ч.1 арт. 342 ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія
груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх.
Вядома таксама, што суд над светлагорцам адбыўся яшчэ ў
кастрычніку 2023 года, аднак ягоныя вынікі невядомыя.
На фота: Пётр Старацітараў