ЗША увялі новыя санкцыі адносна правячага рэжыму ў Беларусі

Цімур Казачэнка 08.12.2023

>

5 снежня Міністэрства фінансаў ЗША абвясціла аб увядзенні новых санкцый адносна правячага рэжыму ў Беларусі. У афіцыйным паведамленні гаворыцца, што санкцыі ўведзены супраць 11 юрыдычных і 8 фізічных асоб, якія маюць дачыненне да парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, павялічэння прыбыткаў А. Лукашэнкі і ўварвання Расіі ва Украіну. 

Пра гэта паведамляе Мінфін ЗША на сваім афіцыйным сайце. Адзначаецца, што людзі, супраць якіх уведзены санкцыі, маюць дачыненне да рэпрэсій, праводзімых рэжымам А. Лукашэнкі.

Сярод арганізацый, якія падпалі пад новыя санкцыі – канцэрн «Беллеспаперапрам», якому належыць небяспечнае прадпрыемства ў Светлагорску, дзяржаўная «Беларуская цэментная кампанія», ААТ «Амкадор», які плануе вырабляць беспілотнікі і артылерыйскія ўстаноўкі, і лагістычны пастаўшчык «Белтаможсэрвіс».

ЗША таксама ўвялі санкцыі супраць Мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава, які вырабляе аптычныя прыцэлы, ААТ «Зеніт БелОМА», якое стварае вайсковыя прыцэлы, і навукова-тэхнічнага цэнтра ЛЭМТ пры Беларускім оптыка-механічным аб’яднанні (БелОМА). Апошні распрацоўвае аптычныя прыцэлы, лазерныя дальнамеры, прыборы для беспілотных паветраных апаратаў і таму падобную прадукцыю.

Акрамя таго, ЗША абвінавацілі беларускага дзяржаўнага вытворцу радыёлакацыйных сістэм «Алеўкурп», распрацоўніка мікраэлектронікі «Планар», вытворцу прамысловай электронікі, пластмас і транспарту – групу кампаній «Гарызонт», і ТАА «Тытунь Інвест», якое займаецца пастаўкамі ў Расію.

З фізічных асоб пад санкцыі патрапілі: Вадзім Бабарыкін (генеральны дырэктар «Белтаможсэрвіса»), Мікалай Гаўчук (гендырэктар «Зеніт БелОМА»), Аляксандр Мароз (гендырэктар БелОМА), Віктар Пятровіч і Павел Тапузідзіс (уладальнікі ТАА «Тытунь Інвест»), Аляксандр Шакуцін (старшыня савета дырэктароў і уладальнік кантрольнага пакета акцый «Амкадора»), Аляксей Шкадарэвіч (гендырэктар ЛЭМТ).

У санкцыйным спісе фігуруе таксама генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў. Ён прызнаўся, што ўдельнічаў у дэпартаванні дзяцей з Украіны, у сувязі з гэтым супраць яго таксама ўведзеныя абмежаванні.