Апублікаваная справаздача аб вывазе ў Беларусь дзяцей з акупаваных тэрыторый Украны

Цімур Казачэнка 21.11.2023

>

З пачатку ўварвання Расіі ва Украіну ў Беларусь былі вывезены як мінімум 2442 дзіцяці з Украіны. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы, апублікаванай праграмай "Конфлікт абзаваторэй", якую падтрымлівае Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША.

Справаздача "Беларусь супрацоўнічае з Расіяй у сістэматычным вывазе украінскіх дзяцей" апублікавана 16 лістапада праграмай "Conflict Observatory, "Абсерваторыя канфлікту"). У ёй апісваецца "ўдзел Беларусі ў сістэматычным вывазе Расіяй дзяцей з Украіны ва ўмовах незаконнай і несправакаванай вайны".

У аснову справаздачы пакладзены высновы Лабараторыі гуманітарных даследаванняў Йельскай школы грамадскага здароўя (Yale School of Public Health) – аддзялення Ельскага ўніверсітэта (г. Нью-Хэйвэн, штат Канектыкут). Лабараторыя, якая з'яўляецца партнёрам праграмы "Конфлікт абзаваторэй", вызначыла, што з пачатку ўварвання Расіі ва Украіну ў Беларусь былі вывезены не менш за 2442 дзіцяці з Украіны.

«Гэтыя дзеці ва ўзросьце ад 6 да 17 гадоў былі перавезеныя з акупаваных Расіяй рэгіёнаў Украіны ў «Дубраву» (дзіцячы летнік ААТ «Беларуськалій» у Салігорскім раёне Мінскай вобласці – рэд.) і яшчэ 12 устаноў Беларусі, дзе многія з іх праходзяць палітычнае і культурнае перавыхаванне і вайсковую падрыхтоўку на карысць Беларусі і Расіі» – гаворыцца ў справаздачы.

Паводле дакумента, «перадача дзяцей з акупаванай тэрыторыі Украіны ў Беларусь каардынуецца прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і беларускім аўтарытарным правіцелем Аляксандрам Лукашэнкам праз Саюзную дзяржаву – наддзяржаўнае ўтварэньне Расіі і Беларусі», пры ўдзеле беларускіх і расійскіх спецслужб.

У дакуменце робіцца выснова, што службовыя асобы, якія ўдзельнічаюць у вывазе ўкраінскіх дзяцей, адбіраюць іх з уразлівых груп насельніцтва, у тым ліку дзяцей-інвалідаў, дзяцей з малазабяспечаных сем'яў, дзяцей бацькоў-вайскоўцаў і меркаваных сірот. Гэтыя дзеці перавозяцца ў Беларусь ці Расію, магчыма, без згоды сем'яў і без дакладнага шляху вяртання дадому. Аўтары справаздачы адзначаюць, што «з акупаванай Расіяй тэрыторыі Украіны дзяцей перавозілі ў Растоў-на-Доне, а потым цягніком у Беларусь».

«Следчы камітэт Расіі, міністэрства адукацыі самаабвешчаных так званых ЛНР і ДНР, а таксама арганізацыі абедзвюх краін, якія падтрымліваюць рэжым, садзейнічалі перамяшчэнню дзяцей з акупаванай тэрыторыі Украіны ў Беларусь», – гаворыцца ў дакуменце.

Лабараторыя назвала праўладныя беларускія і расійскія асобы і арганізацыі, якія спрыяюць перамяшчэнню дзяцей з Украіны ў Беларусь і падвяргаюць іх перавыхаванню. Сярод іх «беларускі дзеяч Аляксей Талай (глава фонда Аляксея Талая – рэд.), беларускі дзяржаўны вытворца калійных угнаенняў ААТ «Беларуськалій», Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і ультранацыяналістычныя праўладныя расійскія мотаклубы».

У справаздачы падкрэсліваецца, што «колькасць дзяцей, якія засталіся ў Беларусі, невядомая: ключавыя фігуранты, якія ўдзельнічалі ў перавозцы дзяцей з акупаванай тэрыторыі Украіны ў Беларусь, без доказаў сцвярджаюць, што ўсе дзеці былі вернуты ва Украіну». Аднак лабараторыя не змагла знайсці паслядоўныя і пацвярджальныя дадзеныя, каб спраўдзіць, што дзеці, названыя ў гэтай справаздачы, вярнуліся ва Украіну з Беларусі.

Дзярждэпартамент ЗША лічыць, што «выкрыцці датычнасці Беларусі паказваюць маштаб больш шырокай кампаніі, якую вядзе Расія. Расійскія вайскоўцы і ўрад вывезлі ў Расею сотні тысяч украінскіх мірных жыхароў, у тым ліку дзяцей, якія былі гвалтоўна разлучаныя са сваімі сем'ямі».

«Злучаныя Штаты будуць працягваць пераслед тых, хто мае дачыненне да парушэнняў, звязаных з вайной Расіі супраць Украіны», – гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамента.

На здымке: дзяцей з Украіны даставілі на базу Унутраных войск Беларусі, дзе малалетняму дзіця паказваюць агнястрэльную зброю.