У Светлагорску ізноў пахне... дзярмом
Жорж Кунцэвіч
28.09.2023
>
Па тэхнічных прычынах 28 верасня адбыўся чарговы “кароткачасовы”
выкід смуродных газаў на заводзе беленай цэлюлозы ААТ “Светлагорскі
цэлюлозна-картонны камбінат”.
Парушэнняў гранічна дапушчальных нормаў утрымання шкодных
рэчываў у паветры не зафіксавана, – бадзёра рапартуе "Гомельская праўда".
Цяпер прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме, паведамляе
тэлеграм-канал "Беллеспаперапрам". Здароўю жыхароў горада і бліжэйшых
населеных пунктаў нічога не пагражае.
Толькі вось проста ў дамах смярдзіць…
дзярмом.
Але аніяк не могуць мясцовыя ідэолагі без маны: жыхары Светлагорска скардзяцца ва ўсе інстанцыі на невыносны смурод ужо некалькі
дзён.