>
20 і 21
лістапада ў Мазыскі РАУС выклікалі і потым адтуль не выпусцілі самамала 8 чалавек.
Паводле звестак, артыманых Палескай Вясной ад супрацоўнікаў МНПЗ, на 20 лістапада ў Мазырскі РАУС з інтэрвалам 10 хвілін выклікалі шэсць работнікаў завода, якія былі на фотаздымку за 27 кастрычніка, знойдзеным міліцыянтамі ў інтэрнэце. На гэтым кадры некалькі чалавек сфатаграфаваныя недалёка ад будынку заводакіраўніцтва з плакатамі.
На некаторых
плакатах згаданыя прафесіі людзей, на адным быў надпіс «Мы - флагман», яшчэ на трох
надпісы «Жыве Беларусь!», «Мы народ
супраць гвалту» і «Мы адзіныя». Усяго на здымку прысутнічаюць 9 чалавек. Высветліць асобы тых, каго паклікалі
ў міліцыю, паводле крыніцы на МНПЗ, дапамагло кіраўніцтва заводу.
20 лістапада на позвы ў РАУС прыйшлі інжынер-тэхнолаг Віталь Старушэнка, тэхнік уліку Таццяна Казловіч, вядучыя інжынеры-тэхнолагі Аляксандр Ганчар, Міхаіл Калодзенец і Уладзімір Чурыла, а таксама інжынер-праграміст Аляксандр Жыгадла. Ніхто з іх так да вечара з РАУС не вызваліўся. Відавочна, людзей вырашылі пратрымаць у зняволенні да суда, які можа адбыцца не раней за панядзелак.
Таксама 20 лістапада ў РАУС выклікалі жыхарку Мазыра Аліну Яраховіч, якая прысутнічала побач
з местам, дзе 15 лістапада адбыліся затрыманні ўдзельнікаў акцыі памяці Рамана
Бандарэнкі. Яе таксама з міліцыі не выпусцілі. Праваабаронцам вядома пра яшчэ
аднаго маладога хлопца, які быў у РАУС 20 лістапада і пакінуты там на выходныя,
але ягонае імя і прозвішча пакуль высветліць не атрымалася.
21 лістапада зрабілася вядома, што затрымалі яшчэ аднаго
работніка нафтаперапрацоўчага завода – эканаміста Мікалая Жлобу.
Варта адзначыць, што Мікалая Жлобу і Таццяну Казловіч ужо затрымлівалі 30 кастычніка. Тады яны раніцай перад пачаткам працоўнага часу некалькі хвілін прастаялі з плакатамі каля прахадной МНПЗ. 2 лістапада намесніца старшыні суда Мазырскага раёна Элеанора Ярмоленка пастанавіла арыштаваць Жлобу на 10 сутак, а Казловіч аштрафаваць на максімальна магчымыя 30 базавых велічыняў.