У Мазыры затрыманы аўтар YouTube і Тэлеграм-каналаў «Мозырь для жизни» Аляксандр Цуканаў
Палеская Вясна
08.08.2020
Стала вядома, што 8 жніўня прыкладна а 13-й гадзіне ў Мазыры затрымалі аўтара YouTube і Тэлеграм- жніўня каналаў «Мозырь для жизни» Аляксандра Цуканава. Маецца інфармацыя, што ўчора яму тэлефанавалі людзі, якія прадставіліся, што яны з крымінальнага вышуку. Яны запрашалі Аляксандра прыйсці ў міліцыю «пагутарыць». Аляксандр адмовіўся.
8 жніўня ў кватэру, дзе знаходзіўся Аляксандр, грукаліся невядомыя. Потым у ёй адключылі электрычнасць. Прыкладна з 18-й гадзіны сувязь з Аляксандрам знікла. А 19-й гадзіне стала вядома, што аляксандр Цуканаў затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Мазырскага РАУС. Гэтым разам, у адрозненне ад папярэдніх затрыманняў, пры затрыманні яму дазволілі патэлефанаваць маці і паведаміць пра затрыманне.