Маці здолела датэлефанавацца актывісту каманды Сяргея Ціханоўскага не з першага разу. Больш ніхто з ім звязацца не можа.
Аляксандр ЦУКАНАЎ (у цэнтры). Фота з сацсетак.
Раніцай, прыкладана а 7-й гадзіне, праваабаронцы
паведамілі пра затрыманне аўтара YouTube-канала «Мозырь для жизни» Аляксандра Цуканава. У той жа час, маці
актывіста спрабавала знайсці сына. Яна паведаміла кіраўніку мазырскай філіі
праваабарончага цэнтру «Вясна» Уладзіміру Целепуну, што
яшчэ ад самай раніцы Аляксандр паехаў у Прудок, дзе праваахоўнікі пачалі ператрус у доме
фермера Аляксандра Вянгуры, і сказаў,
што можа быць недасяжны, каб яна не турбавалася.
Прыкладна каля 9-й гадзіны маці Цуканава паведаміла, што з нейкай спробы ёй удалося датэлефанавацца да Аляксандра і той адказаў маці, што ўсё добра, яго спынілі для праверкі дакументаў. Але на тэлефанаванні сяброў і праваабаронцаў ён не адказвае і месца яго знаходжання застаецца невядомым.