У Мазыры зноў затрымалі актывістаў каманды Ціханоўскіх
Палеская Вясна
05.06.2020
Самамала двое
актывістаў «Краіны для жыцця»
затрыманыя ў Мазыры.
Як паведамляе Палескай Вясне праваабронца Уладзімір Целяпун, сёння ў Мазыры зноў затрыманыя
Аляксандр Цуканаў і Дзяніс Колас.
Месцазнаходжанне Цуканава невядомае. У РАУСе і ІЧУ Уладзіміру Целепуну і маці Аляксандра
паведамілі, што да іх такі не паступаў. Маці Аляксандра Цуканава збіраецца ехаць у міліцыю пісаць заяву аб знікненні
сына. Учора Аляксандра ужо затрымлівала
міліцыя.
Дзяніса Коласа
затрымалі проста на дарозе. Ён з жонкай ехаў з хаўтураў і яго спынілі
супрацоўнікі ДАІ. Спачатку міліцыянты казалі, што павязуць яго на асведчанне ў
лякарню, нібыта падазраючы, што ён у нецвярозым стане. Потым нібыта забралі для
ўстанаўлення асобы ў РАУС. Ёсць інфармацыя, што цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ.
Хутчэй за ўсё ён прабудзе там да панядзелка. У сувязі з чым яго затрымалі і ў
чым вінавацяць невядома. Паводле інфармацыі ад сябра Дзяніса, які знаходзіўся побач
з ім падчас затрымання, міліцыянты казалі, што яго затрымліваюць у сувязі з
крымінальнай справай. Якой канкрэтна – невядома.
Фермер з вёскі Прудок Аляксандр Вянгура сёння атрымаў паведамленне з міліцыі, што яму
можна забраць адабраны ў яго ўчора ноўтбук. Учорашняй ноччу ў яго на сядзібе праводзіўся ператрус, а
потым ён таксама быў затрыманы, але недзе а 13-й гадзіне 4 чэрвеня вызвалены. 5
чэрвеня недзе каля абеду ён пайшоў у міліцыю па ноўтбук і дагэтуль яго адтуль
не выпусцілі. У Прудку ў свякрухі Аляксандра Вянгуры, якой учора падчас
ператрусу супрацоўнікі праваахоўных органаў нанеслі траўму пальца, зараз
адбываюцца следчыя дзеянні. Пра гэта паведамлі журналісты здымачнай групы
тэлеканала «Белсат» Ларыса Шчыракова і Андрэй Толчын , якія ехалі здымаць
сюжэт пра ўчорашні ператрус у хаце Вянгуры. Яны выказалі меркаванне, што
спецслужбы праслухалі тэлефонную размову з Вянгурам пра намер здымкаў і
адмыслова выклікалі яго ў міліцыю і там утрымліваюць.