Палітвязню з Ельска прысудзілі яшчэ год «хатняй хіміі» за другі эпізод «абразы» міліцыянта
Палеская Вясна
11.09.2021
Судовае
паседжанне адбылося 9 верасня ў судзе Ельскага раёну.
Аляксандра
Бычкоўскага абвінавацілі ў абразе МУСаўца. Яна нібыта месцілася ў каментары,
які Аляксандр яшчэ летась напісаў пад фотаздымкам супрацоўніка карнай
структуры, змешчаным у адной з суполак у сацсетцы Аднакласнікі.
Увесну паводле гэтага эпізоду завялі крымінальную справу.
А 9 верасня адбыўся суд. Разглядаў справу суддзя і адначасова старшыня Суду
Ельскага раёну Яўген Карнеявец. Ён
пастанавіў прызначыць за гэты эпізод Аляксандру Бычкоўскаму пакаранне ў
выглядзе 1 году абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага
тыпу. Таксама Карнеявец прастанавіў, каб Бычкоўскі сплаціў абражанаму МУСаўцу
1500 рублёў кампенсацыі за ягоныя маральныя пакуты.
У красавіку гэты ж самы суддзя Яўген Карнеявец прысудзіў Аляксандру
Бычкоўскаму пакаранне ў выглядзе 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем у
папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за абразу начальніка Дзяржынскага РАУС
Мінскай вобласці Яўгена Жылінскага. 1 ліпеня карнікі прымусілі Аляксандра
Бычкоўскага ехаць з Ельска ў мястэчка Круглае на поўначы Магілёўскай вобласці і
там адбываць пакаранне.
13 ліпеня восем праваабарончых арганізацыяў Беларусі прызналі Аляксандра Бычкоўскага
палітычным зняволеным.