Што шукалі амапаўцы ў Ельску?

Жорж Кунцэвіч 07.08.2022

>

Позна вечарам 6 жніўня жыхары Ельска назіралі, як група амапаўцаў перасоўвалася па горадзе, шукалі нейкія кватэры, заходзілі ў розныя пад’езды. Пакуль інфармацыі пра затрыманні не паступала.

Магчыма, сілавікі шукаюць людзей, якія перадавалі ў СМІ фота з перасоўваннем і выгрузкай на станцыі Ельск вайсковай тэхнікі. Нагадаем, раней Губазік заяўляў пра "зачыстку" Нароўлі і Хойнікаў, дзе затрымалі некалькі чалавек нібыта за падпіскі на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы.

Інфармацыя будзе ўдакладняцца.