Украінскую валанцёрку будуць судзіць у Гомелі за шпіянаж
Жорж Кунцэвіч
08.02.2024
>>
У
Гомелі ў дзень народзінаў будуць судзіць
украінскую валанцёрку, якая знікла летам мінулага года па
дарозе ў Мазыр, піша "Наша Ніва". Наталлі Захаранцы пагражае да 15 гадоў
зняволення за "шпіянаж".
Жанчына
перастала выходзіць на сувязь у мінулым
ліпені, калі прыехала ў беларускі
Мазыр. Трывогу падняла дачка
валанцёркі, але звестак з афіцыйных
органаў так і не атрымала.
Суд
па справе жанчыны прызначаны ў Гомельскім
абласным судзе на 15 лютага. Разам з
Наталляй Захаранкай будуць судзіць яе
знаёмую Ларысу Крупу за "неданясенне
пра злачынства".
Пасля
пачатку вайны валанцёрка перавозіла ў
ЕС і Беларусь украінскіх уцекачоў,
перадавала дакументы і лекі.
Пра
тое, што грамадзянка Украіны Наталля
Захаранка (Захаренко Наталія
Володимирівна) знікла пасля перасячэння
польска-беларускай мяжы, “Радыё
Свабода” расказалі знаёмыя
жанчыны.
Па
словах суразмоўцы, да 2021 года
Наталля Захаранка рэгулярна ездзіла ў
Беларусь. Там яна гандлявала на гомельскім
рынку. Прадавала прыправы, туалетную
паперу, гарчыцу і іншыя ўкраінскія
харчовыя і прамысловыя тавары.
«На
нашым рынку «Цэнтральным» яе ўсе ведалі,
але гады два яна ўжо не з'яўлялася.
Зразумела, чаму. Ідзе вайна, мяжа на
замку, нявыгадна вазіць праз Польшчу
тыя ж спецыі і розную драбязу. З Гомля
яна везла ў Чарнігаў беларускія прадукты
– аўсянку, згушчанае малако і іншае», –
пракаментавала Свабодзе на ўмовах
ананімнасці Марына (імя змененае
ў мэтах бяспекі), якая гандлюе на
гомельскім рынку і цяпер.
Вядома
таксама, што Наталля Захаранка ездзіла
ў Мазыр да сястры. Таксама яна брала па
дарозе перадачы, дакументы, дапамагала
перасякаць мяжу іншым людзям – з Украіны
праз Польшчу ў Беларусь і назад. У
тэматычных чатах перавозак яна пакінула
шмат абвестак. Людзі актыўна карысталіся
яе паслугамі.
З
апошніх абвестак Наталлі ў адмысловым
чаце – пра тое, што 10 ліпеня яна едзе з
Чарнігава ў Мазыр праз Луцк, Роўна,
Жытомір, польскія гарады і Берасце. Яна
прапаноўвала ўзяць пасажыраў, перадачы,
пасылкі, дакументы, катоў і сабак. Назад
украінка збіралася ехаць 21 ліпеня. І
знікла, пісала «Палеская
вясна».