У аднаго з палітзняволеных у Мазыры – дзень народзінаў у траўні
Цімур Казачэнка
14.05.2023
>
Свой
дзень народзінаў 20 траўня сустрэне
палітзняволены Віталь Прадыбайлаў. Напісаць яму можна ў
паштоўцы, лісце альбо тэлеграме.
Віталь Прадыбайлаў,
якому споўніцца 36 гадоў, асуджаны на 1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем
у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ) за «абразу прадстаўніка ўлады».
Паводле рэкамендацый Камітэта па правах чалавека ААН, зробленых у заяве № 34 ад
12 чэрвеня 2011 г., падобная «абраза» не павінна пераследвацца ў крымінальным
парадку. У Беларусі за «абразу прадстаўнікоў улады» зараз зняволены 279
чалавек, якіх праваабаронцы ўключылі ў спіс палітычных зняволеных.
Пакаранне
Віталь адбывае з 4 жніўня 2022 года. 12 жніўня 2022 г. праваабаронцы прызналі
яго палітзняволеным.
На
цяперашні час у ПУАТ № 21 знаходзяцца 27 палітзняволеных. Напісаць Віталію Юр’евічу Прадыбайлу і любому
іншаму з іх можна на адрас: ПУАТ № 21,
бульвар Юнацтва, 24, г. Мазыр, Гомельская вобласць, 247783.
Нагадаем,
што агульная колькасць палітзняволеных у Беларусі на цяперашні час – 1483.
На здымку: Віталь Прадыбайлаў.