На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе адбылося чарговае ўзгаранне

Жорж Кунцэвіч 13.12.2023

>

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведаміла пра пажар на тэрыторыі нафтаперапрацоўчага завода і пра аднаго пацярпелага.

“Падраздзяленні МНС працавалі па паведамленні аб узгаранні на тэрыторыі ААТ “Мазырскі НПЗ”. Паводле папярэдняй інфармацыі, ёсць пацярпелы. Падрабязнасці пазней”,паведаміла МНС у сваім тэлеграм-канале.

Гэта не першы вядомы выпадак узгарання на НПЗ у бягучым годзе. У жніўні МНС паведамляла, што на НПЗ адбыўся пажар з факельным гарэннем. Беларускія ратавальнікі аператыўна ліквідавалі ўзгаранне.