Супраць супрацоўнікаў тэлеканала “Ранак” распачатая крымінальная справа
Жорж Кунцэвіч
14.12.2023
>
МУС Беларусі сцвярджае, што аператыўнікі затрымалі дзвюх жыхарак
Светлагорска — адной з іх 39 гадоў, другой — 41. Яшчэ адзін фігурант справы —
53-гадовы мужчына — паспеў з'ехаць за мяжу.
Паведамляецца таксама, што “саўдзельнікі ў 2020 годзе стварылі і
адміністравалі групу ў Telegram. У ёй публікавалася інфармацыя, накіраваная на
арганізацыю, падрыхтоўку і ўчыненне масавых беспарадкаў, супраціў супрацоўнікам
праваахоўных органаў з мэтай замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць,
асновы канстытуцыйнага ладу нашай краіны. Свае дэструктыўныя погляды яны
прасоўвалі і праз інфармацыйныя рэсурсы тэлерадыёкампаніі”.
Следчымі распачата крымінальная справа за стварэнне
экстрэмісцкага фармавання.
Як раней пісала “ПВ”, пра затрыманні былых супрацоўнікаў
"Ранка" паведаміў на сваёй старонцы ў сацсетках адзін з былых
супрацоўнікаў незалежнага тэлеканала.
Паводле крыніцы, былую галоўную рэдактарку Юлію
Даўлетаву пасля допыту змясцілі ў ІЧУ Жлобіна, там жа знаходзіцца
журналістка тэлеканала Людміла Андэнка.
За мяжу паспеў з'ехаць былы рэдактар "Ранку" Андрэй Ліпскі.
Пра прычыны і гісторыю пераследу тэлеканала тут.