У Светлагорску затрымлівалі былых супрацоўнікаў тэлеканала “Ранак”

Жорж Кунцэвіч 08.12.2023

>

Пра затрыманні былых супрауоўнікаў "Ранка" паведаміў на сваёй старонцы ў сацсетках адзін з былых супрацоўнікаў незалежнага тэлеканала.

Паводле крыніцы, былую галоўную рэдактарку Юлію Даўлетаву пасля допыту змясцілі ў ІЧУ Жлобіна, там жа знаходзіцца журналістка тэлеканала Людміла Андэнка.

Праваабаронцы паведамляюць, што адсутнічае сувязь з дырэктаркай Аленай Шчэрбін.

Паводле "Гомельскай вясны", двух жанчын вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

Нагадаем, пасля сюжэту пра выбух на Светлагорскім ЦКК былі затрыманыя 8 супрацоўнікаў «Ранку», а  сайт і сацсеткі "Ранка" прызнаныя "экстрэмісцкімі" матэрыяламі.

Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Чыгуначнага раёна Гомеля 4 ліпеня.

11 чэрвеня ў Светлагорску былі затрыманыя восем супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак». Сапраўднай прычынай для затрымання мог стаць сюжэт пра выбух на Светлагорскім ЦКК, у якім загінула тры чалавекі.

На ўсіх затрыманых склалі пратаколы па ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Мужчынам прысудзілі па 7 сутак адміністрацыйнага арышту, жанчынам — штрафы ў памеры 25 б. в.