Светлагорскі “Ранак” цяпер – “экстрэмісцкі”
Жорж Кунцэвіч
08.07.2023
>
Сайт і сацсеткі светлагорскага тэлеканала "Ранак" прызнаныя «экстрэмісцкімі» матэрыяламі
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Чыгуначнага раёна
Гомеля 4 ліпеня.
Нагадаем, 11 чэрвеня ў Светлагорску былі затрыманыя восем супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак».
Сапраўднай прычынай для затрымання мог стаць сюжэт пра выбух на Светлагорскім
ЦКК, у якім загінула тры чалавекі.
На ўсіх затрыманых склалі пратаколы па ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Мужчынам прысудзілі па 7 сутак
адміністрацыйнага арышту, жанчынам — штрафы ў памеры 25 б. в.
Дарэчы, у судзе уд Чыгуначнага раёна Гомеля 4 ліпеня за
адно пасяджэнне прызналі «экстрэмісцкімі» ажно 105 старонак у інтэрнэце.
Згодна з Рэспубліканскім Спісам экстрэмісцкіх матэрыялаў,
4 ліпеня ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля за адно пасяджэнне былі прызнаныя
«экстрэмісцкімі» 105 інтэрнет-старонак. Гаворка пра чаты дыяспар, гістарычныя
тэлеграм-каналы, старонкі СМІ, асабістыя профілі ў сацсетках і нават
Linkedin-старонкі.
Агульны спіс тых, каго ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля
за дзень прызналі экстрэмісцкімі, займае 13 старонак.