Палітзняволенага са Светлагорску Дзяніса Дзікуна будуць судзіць за
Жорж Кунцэвіч
14.03.2024
>
Крымінальную справу супраць "светлагорскіх
партызанаў" Дзяніса Дзікуна, Алега Малчанава і Дзмітрыя Павіча пачалі разглядаць 27 верасня 2022 года ў Гомельскім абласным судзе.
27 снежня агучылі прысуд: Алега Малчанава асудзілі да 21 года калоніі ва
ўмовах узмоцненага рэжыму, Дзмітрыя Равіча да 22 гадоў калоніі ва ўмовах
узмоцненага рэжыму, а Дзяніса Дзікуна да 23 гадоў калоніі ва ўмовах
узмоцненага рэжыму.
Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 31 сакавіка 2023 г. у
Вярхоўным судзе: прысуд пакінулі без зменаў.
Нагадаем, напрыканцы 2022 года трох "рэйкавых
партызанаў" са Светлагорску, у тым ліку Дзікуна, асудзілі да 21-23 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы сігналізацыі,
цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ) на чыгуначнай станцыі на чацвёрты дзень
паўнамаштабнай вайны ва Украіне. Таксама іх асудзілі за «здраду дзяржаве»,
рэгістрацыю ў плане «Перамога» і сувязь з BYPOL.
Дзяніса напрыканцы красавіка 2023 года перавялі ў
горацкую калонію, дзе неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а потым перавялі ў ПКТ.
Цяпер стала вядома, што 25 сакавіка ў Горках Дзікуна будуць
судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням
адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Наталля Фамічова. Яму
могуць дадаць яшчэ два гады зняволення.
Падтрымайце палітвязня: ПК № 9, 213410, г. Горкі, вул.
Дабралюбава, 16, Дзікуну Дзянісу Сяргеевічу.