Палітзняволены з Мазыра адбывае пакаранне ў Бабруйску
Цімур Казачэнка
27.09.2022
>
Абноўленыя звесткі аб палітзняволеным з Мазыра Кірыле Канапацкім, які раней знаходзіўся ў СІЗА-3 ў Гомелі.
23-гадовы Кірыл адбывае
пакаранне ў калоніі № 2 ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці.
Ён удзельнічаў у масавай акцыі на бульвары Юнацтва ў Мазыры 11 жніўня
2020 г., пасля прэзідэнцкіх выбараў. За гэта быў затрыманы 10 ліпеня 2021 г.,
змешчаны ў СІЗА і абвінавачаны па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: 242 –
«Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак,
альбо актыўны ўдзел у іх», і 364 – «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў
дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў».
Суд над Кірылам і яшчэ 4
грамадзянамі па той жа справе адбываўся з 30 верасня 2021 года. Па хадайніцтве
дзяржаўнай абвінаваўцы судовы працэс быў закрытым, гэта значыць, на ім не маглі
прысутнічаць сваякі падсудных, журналісты і іншыя наведвальнікі.
23 лістапада 2021 г. суд Мазырскага раёна прыгаварыў Кірыла да 3,5 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
(суддзя – Галіна Кніжонак-Максімава,
дзяржаўная абвінаваўца – Юлія Какорына).
9 снежня 2021 года праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.
Дасылаць паштоўкі альбо лісты Кірылу
цяпер можна на адрас: папраўчая калонія №
2, вул. Сікорскага, 1, г. Бабруйск, Магілёўская вобл., 213800. Зараз у
гэтай колоніі знаходзяцца 90 палітзняволеных. Агульная колькасць
палітзняволеных у краіне на сённяшні дзень – 1343.
На здымку: Кірыл Канапацкі.
ПалітзнÑволены з Мазыра адбывае пакаранне Ñž БабруйÑку