У Мазыры пракурорка запатрабавала па 3 гады калоніі кожнаму для футбольных заўзятараў, затрыманых у траўні
Палеская Вясна
12.11.2021
На закрытым
судовым працэсе над маладымі хлопцамі, якіх жорстка затрымалі 4 траўня, адбыліся так званыя судовыя спрэчкі.
Мяркуючы з таго, што так званы судовы працэс над
футбольнымі заўзятарамі Даніілам
Скіпальскім, Аляксандрам Сузько, Паўлам Дворакам, Аляксандрам Цімашэнкам і Кірылам
Канапацкім, як і амаль усе палітычна матываваныя суды, зрабілі закрытым –
прад’явіць грамадскасці, якая б прыйшла на адкрыты працэс, дастатковыя доказы
віны хлопцаў у нейкім злачынстве рэпрэсіўныя органы не маглі. Ролю суддзі
адыгрывала прызначаная асабіста дыктатарам Лукашэнкам на гэтую пасаду Галіна Кніжонак. Менавіта яна,
разумеючы, што судзілішча будзе выглядаць поўным беззаконнем, пазбавіла
грамадскасць магчымасці назіраць за тым, як праходзіць судовы працэс, а
падсудных права на адкрытае і бесстаронняе судовае разбіральніцтва, абвясціўшы
працэс закрытым.
У чым канкрэтна рэжым вінаваціць хлопцаў і якія ў рэжыма
ёсць доказы іхняй віны – так і застаецца невядомым. Усім удзельнікам працэсу пагражаюць
зняволеннем, калі яны нешта распавядуць аб хадзе працэса (гэтыя пагрозы прыспешнікі
Лукашэнкі называюць «падпіска аб неразгалошванні») Паседжанні адбываліся на працягу
некалькіх тыдняў. Праваабронцам стала вядома, што 11 лістапада адбыліся так
званыя судовыя спрэчкі.
Падчас іх пракурорка Юлія
Какорына выказала патрабаванне да Галіны
Кніжонак зняволіць хлопцаў на 3 гады калоніі і прымусіць выплочваць нейкія
матэрыяльныя страты па 3 000 рублёў кожнага.
Абвяшчэнне прысуду адбудзецца 23 лістапада.