Павіншуйце з 8 сакавіка палітзняволеных-жанчын у Рэчыцкім раёне
Цімур Казачэнка
29.02.2024
>
У Беларусі на цяперашні час налічваецца
169 палітзняволеных-жанчын, што складае
12% ад агульнай колькасці палітзняволеных.
4 з іх знаходзяцца ў калоніі № 24 у г. п.
Зарэчча Рэчыцкага раёна. Іх можна
падтрымаць і павіншаваць з 8 сакавіка
паштоўкай, лістом альбо тэлеграмай.
Гэта Алена Гнаук, Вікторыя Кульша,
Алена Маўшук і Паліна Шарэнда-Панасюк. Яны асуджаны за “паклёп у дачыненні
да прэзідэнта”, “абразу прэзідэнта”,
“абразу прадстаўніка ўлады” і таму
падобных “злачынствах” на тэрміны ад
4 да 6,5 гадоў зняволення.
Трох з іх – Алену Гнаўк, Вікторыю Кульшу
і Паліну Шарэнду-Панасюк –ужо падчас
адбывання пакарання асудзілі зноў: за
“злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі
калоніі”. Прычым у адносінах да В. Кульшы
і П. Шарэнды-Панасюк гэта зрабілі двойчы.
Такім чынам палітзняволеным павялічваюць
тэрміны знаходжання за кратамі.
Гнаук Алене Пятроўне, Кульшы
Вікторыі Аляксандраўне, Маўшук
Алене Уладзіміраўне і Шарэндзе-Панасюк
Паліне Сяргееўне можна напісаць на
адрас: ПК № 24, вул. Вытворчая, 44, г. п.
Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобл.,
247526.