У Мазыры 6 ліпеня быў затрыманы мясцовы актывіст Арцём Савіцкі. Прычым сілавікі знайшлі яго ў вёсцы, дзе ён быў па гаспадарчых справах.
Яго адвезлі ў горад, дзе па месцы жыхарства правялі ператрус у межах нейкай крымінальнай справы. Вядома таксама, што ператрус праводзілі супрацоўнікі Губаз з Мінску.
Гэта не першы ператрус у Савіцкага. 20 студзеня 2021 года ў
Мазыры прайшлі ператрусы ў двух сем’ях у межах праверкі ў крымінальнай справе.
Пры гэтым у аднаго з жыхароў горада – Арцёма Савіцкага, міліцыянты забралі
сярод іншага і флэш-картку ад фотаапарату. Саміх гаспадароў кватэраў затрымалі.
Супрацоўнікі міліцыі знайшлі ў ім некалькі здымкаў, на якіх група людзей
сфатаграфаваная ў лесе ў заказніку «Мазырскія яры» з нацыянальным
бел-чырвона-белым сцягам, а таксама плакатам з надпісам «Жыве Беларусь!»
Гэта расцанілі як пікетаванне і ўсіх удзельнікаў прысудзілі да адміністрацыйных
штрафаў.