Рэканструкцыя маста ў Мазыры - галаўны боль для жыхароў
Юрый Іваненка
28.11.2023
>
Нядаўняе закрыццё моста праз Прыпяць у Мазыры нечакана
стала вялікай праблемай для жыхароў аднаго з мікрараёнаў горада. Мала таго, што
аўтобус цяпер ідзе ў аб'езд, так цяпер ён яшчэ і курсіруе радзей.
Працы па рэканструкцыі аўтамабільнага маста зоймуць 25
месяцаў. Адпаведна на такі ж тэрмін зачыняецца і праезд над Прыпяццю.
Акрамя гэтага, цяпер адлегласць ад мікрараёна да асноўнай
часткі горада з-за аб'езду павялічылася ў некалькі разоў. Аднак гэта яшчэ што:
колькасць рэйсаў на маршруце ўлады знізілі да мінімуму
І ва ўладныя структуры Мазыра пасыпаліся лісты
незадаволеных гараджан.
З мікрараёна Зарэчны пішуць, што: "Маршрут аўтобуса
доўгі і нязручны. Калі заехаць на працу яшчэ можна, то вярнуцца
дадому-праблема. Калі працоўны дзень пачынаецца ў 08:00, то трэба ехаць на
аўтобусе на 06:05, а дзіцячы сад працуе з 07:00. Як быць?».
"Дзеці ездзяць на вучобу ў школы, у ліцэй, у
каледжы, ва ўніверсітэт, да якіх дабрацца яшчэ больш праблематычна. А з'ехаць
адтуль дадому проста нерэальна, бо аўтобус №6 курсіруе з інтэрвалам у дзве
гадзіны", – распавядае пра ўзніклыя цяжкасці іншы аўтар.
Мясцовыя ўлады на просьбы жыхароў Зарэчнага нешта зрабіць
пакуль не рэагуюць.
"Мы пішам ва ўсе інстанцыі, але гэта не дапамагае.
Пра закрыццё моста было вядома больш за год таму. Ніякіх мер для ліквідацыі
нязручнасцяў для жыхароў горада не прымалі", - сцвярджаюць мазырчукі.
Хочацца верыць, што рана ці позна гэтай праблеме
гарадскія ўлады знойдуць час надаць больш увагі і зробяць так, каб спрасціць
жыццё простых мазырчукоў.
Чытаць болей: З мінулага ў будучыню: што чакае мазыран на часрэканструкцыі маста праз Прыпяць?