Праваабаронца Уладзімір Целяпун выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

Жорж Кунцэвіч 13.09.2022

>

Праваабаронцу затрымалі пасля ператрусу 3 верасня ў сябе дома ў Мазыры і затым асудзілі на 10 сутак арышту.

Супраць Уладзіміра склалі агулам тры пратаколы па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). За рэпосты ў сацсетках з рэгіянальнага праваабарончага сайта «Палеская Вясна».

Другую адміністрацыйную справу супраць праваабаронцы суддзя Ярмоленка пачала разглядаць учора. На пасяджэнні Уладзіміру стала дрэнна, і яму выклікалі хуткую. У выніку суддзя накіравала справу на дапрацоўку, бо ў пратаколе было шмат парушэнняў.

Суд па трэцім пратаколе пакуль не прызначаны.