Дзесяць сутак арышту – праваабаронцу Уладзіміру Целяпуну

Жорж Кунцэвіч 07.09.2022

>

Суд Мазырскага раёна 6 верасня вынес пастанову па адміністрацыйнай справе праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна.

Ён быў затрыманы ў межах адміністрацыйнай справы па арт. 19.11 КаАП за “распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі ў фэйсбуку”. Судзілі Уладзіміра за спасылку на сайт «Палескай Вясны», які прызнаны “экстрэмісцкай прадукцыяй”.

Целяпуна арыштавалі на 10 сутак.

Родныя мужчыны хацелі перадаць яму лекі, аднак супрацоўнікі адмовіліся іх узяць. У выніку, Уладзімір прапусціў час прыёму лекаў ад ціску — на судовы працэс выклікалі хуткую дапамогу.