Дырэктар Ельскага камунгаса выпушчаны на свабоду
Цімур Казачэнка
27.10.2022
>
Як паведамляюць з Ельска, дырэктар раённага
камунальнага жыллёва-эксплуатацыйнага ўнітарнага прадпрыемства «Ельскае» Яўгеній Малуха выпушчаны на свабоду
пасля затрымання і вярнуўся да працы.
Прычынай затрымання нібыта было тое, што ён не
выканаў нейкія распараджэнні адносна тактыка-спецыяльных вучэнняў МУС, якія
праводзіліся ў Ельскім раёне 11 – 12 кастрычніка. На іх адпрацоўвалася
«ліквідацыя дыверсантаў у сувязі з ускладненнем ваенна-палітычнай абстаноўкі».
На поўдні Ельскага раёна праходзіць 85 км. дзяржаўнай мяжы з Украінай, а тэрыторыя раёна на 57% пакрыта лясамі. Незадоўга
да ельскіх вучэнняў на сумежнай тэрыторыі Украіны таксама адбыліся куды больш
маштабныя тактыка-спецыяльныя вучэнні украінскіх сіл – нацыянальнай гвардыі,
памежнай службы, паліцыі і тэрытарыяльнай абароны.
На
здымку: КЖЭУП «Ельскае».