На Гомельшчыне заведзена больш за 250 палітычна матываваных крымінальных справаў
Палеская Вясна
27.03.2021
>>
Пра гэта заявіў
начальнік Упраўлення Следчага камітэта ў Гомельскай вобласці Сяргей Удавікоў,
паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэту.
Сяргей УДАВІКОЎ. Фота: gp.by
Сяргей Удавікоў называе
палітычна матываваны пераслед «справамі экстрэміскай скіраванасці». Паводле
інфармацыі Следчага камітэту, ён на сустрэчы з работнікамі прадпрыемства «Мазырсоль» 26 сакавіка прывёў
лічбу крымінальных справаў, заведзеных паводле палітычных матываў. Гэта больш
за 250 справаў.
Удавікоў таксама паведаміў, што следчыя скончылі так
званае расследаванне паводле 45 справаў. 42 з іх перададзеныя ў пракуратуру для
далейшага накіравання ў суды.
Станам на 26 сакавіка ў Беларусі 302 чалавекі прызнаныя палітычнымі зняволенымі.
Прызнаць іх палітвязнямі – былі супольныя рашэнні амаль дзясятка праваабрончых
арганізацыяў краіны. Усе гэтыя людзі церпяць крымінальны пераслед праз
зняволенне за негвалтоўныя дзеянні, ажыццяўленне права на мірныя сходы, выказванні
меркаванняў і каментары ў інтэрнэце.
____________________________________________
Чытайце таксама:
____________________________________________
Праваабаронцам вядома пра некалькі дзясяткаў заяваў у
Следчы камітэт ад пацярпелых ад катаванняў і бесчалавечнага абыходжання ў
Мазырскім РАУС. Усе заявы падаваліся ў Мазырскі раённы аддзел следчага
камітэту, але пазней былі забраныя адтуль абласным упраўленнем СК. Ні паводле
аднае з гэтых заяваў не заведзена крымінальных спаваў. Следчыя УСК не ўгледзелі
ў прыведзеных фактах збіцця людзей супрацоўнікамі міліцыі прыкметаў
крымінальных злачынстваў.