У Хойніках агітавалі «за стабільнасць» (ФОТА)
Палеская Вясна
05.08.2020
Каля паўтары сотні жыхароў Хойнікаў сабралі напрыканцы працоўнага дня ў панядзелак на так званую
акцыю «Маёй
краіне», на
якой беларусам спрабуюць нагадаць пра тыя даброты, якіх удалося дасягнуць нашай
краіне за 26 гадоў нязменнай улады.
Перад тымі, хто сабраўся на пляцоўцы побач з домам
культуры, дзе тыдзень таму праходзіў
пікет у падтрымку кандыдаткі на прэзідэнта Святланы Ціханоўскай, выступалі
розныя таленты з устаноў культуры і адукацыі Хойнікшчыны з вакальнымі,
музычнымі і харэаграфічнымі кампазіцыямі. Вакол былі нейкія інсталяцыі на
сталах і паліцах, пакрытых чырвонай і зялёнай тканінай ад тых жа самых
установаў. Пры гэтым вядоўцы са сцэны ўвесь час нагадвалі пра блакітнае мірнае
неба над галавой, сінія азёры і рэкі, залацістыя палі са збажыной ў атачэнні
зялёных лясоў і стабільнасць ды
ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Але многія гледачы імпрэзы чамусьці сарамліва адвярналіся
ад аб’ектыва здымача. Асабліва тыя, хто трымаў ці быў апрануты ў нейкую сімволіку.
Найбольш розных прафсаюзаў, якія ўваходзяць у дзяржаўную Федэрацыю прафаюзаў,
старшыня якой Міхаіл Орда з’яўляецца кіраўніком перадвыбарчага штаба Аляксандра
Лукашэнкі.