Больш за 300 чалавек прыйшлі на пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай у Хойніках (ФОТА, ВІДЭА)

Андрусь ГАЁВЫ 29.07.2020

Невялікі палескі горад з агульнай колькасцю насельніцтва крыху больш за 13 тысяч чалавек, уразіў сваёй актыўнасцю. На пікет у падтрымку кандыдаткі на прэзідэнта Святланы Ціханоўскай не пабаяліся выйсці больш за 300 чалавек, якія хочуць для сябе магчымасці выбіраць, а для краіны – зменаў.


У пікеце бралі ўдзел давераныя асобы Святланы Ціханоўскай у Гомельскім рэгіёне Юрый Уласаў і Таццяна Канеўская. А таксама гомельская актывістка, звольненая за выказванне сваіх думак фельдшарка хуткай дапамогі Алена Давыдава.







Да адкрытага мікрафона на пікеце мог выйсці кожны ахвочы. І многія хойнікцы падыходзілі і выказвалі свае думкі.