Суды и затрыманні за фота перасоўвання вайсковай тэхнікі

Жорж Кунцэвіч 09.08.2022

>

Стала вядома аб новым затрыманні ў Хойніках. 8 жніўня ГУБАЗіК апублікаваў відэа, на якім бачна, як амапаўцы на вуліцы груба накінуліся на маладога мужчыну і зацягнулі яго ў бус.

"Віна" Аляксандра ў тым, што ён паведамляў аб перамяшчэнні расейскай вайсковай тэхнікі і дасылаў фота ў ТГ-каналы, абвешчаныя «экстрэмісцкімі», піша “Флагшток”.

"У мяне знаёмыя ў розных гарадах Украіны, простыя людзі. Для мяне гэтая вайна стала шокам, я цяжка перажываў, дрэнна спаў, хацеў хоць неяк дапамагчы людзям. Думаў, што з імі будзе, ці дажывуць яны да заўтра", - патлумачыў Аляксандр на "пакаянным відэа", якое яго прымусілі запісаць сілавікі.

Тым часам сёння, 9 жніўня, у Гомельскім абласным судзе пачнецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітзняволенай жыхаркі Мазыра Ганны Пышнік (Чымпаеш).

Яе затрымалі 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем ваеннай тэхнікі (верталёты) ў адзін з тэлеграм-каналаў.