Жыхарку Мазыра будуць судзіць за фота расійскіх верталётаў
Жорж Кунцэвіч
05.08.2022
>>>
У Гомельскім абласным судзе 9 жніўня пачнецца разгляд крымінальнай
справы ў дачыненні да палітзняволенай жыхаркі Мазыра Ганны Пышнік (Чымпаеш).
Ганна Пышнік мае непаўнагадовую
дачку. Яе затрымалі 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем
ваеннай тэхнікі (верталёты) ў адзін з тэлеграм-каналаў. Жанчыне пагражае да 6
гадоў пазбаўлення волі па артыкуле 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне
экстрэмісцкаму фарміраванню).
Да суда Ганна
ўтрымліваецца ў следчым ізалятары №3 у Гомелі.
Суд пройдзе ў
адкрытым рэжыме. Пачатак пасяджэння прызначаны на 10 гадзін.