Фермер з-пад Мазыра вызвалены. Нагода ягонага затрымання невядомая

Палеская Вясна 04.06.2020

Фермер Аляксандр Вянгура, у якога сёння ўночы адбываўся ператрус, вызвалены. Жерналісты Палескай Вясны нарэшце здолелі да яго датэлефанавацца. 


Аляксандр Вянгура паведаміў, што ўночы падчас ператрусу ў ягоным доме ў вёсцы Прудок Мазырскага раёну міліцыянты паведамілі яму, што яны шукаюць узброенага чалавека, які абвінавачваецца ў забойстве і ў іх ёсць інфармацыя, што ён можа знаходзіцца на сядзібе Вянгуры. 

Ужо ў РАУСе прадстаўнік Следчага камітэту казаў пра тое, што ідзе вышук чалавека, які знік без вестак. 

У гэтыя хвіліны праваахоўнікі ажыццяўляюць ператрус у доме маці фермера.  

У Мазырскім РАУС знаходзіцца аўтар YouTube-канала "Мозырь для жизни" Аляксандр Цуканаў. Ягоны сябар Дзяніс Колас, якога таксама затрымалі ў Прудку, вызвалены.