У Мазыры затрымалі сісадміна выканкамаўскага аддзелу. (ДАПОЎНЕНА)
Палеская Вясна
12.10.2021
>
Паводле
папярэдняй інфармацыі, карнікі, якія ажыццяўлялі захоп, прыехалі ў Мазыр з
Гомеля.
Праваабронцам стала вядома, што 11 кастрычніка быў затрыманы
сістэмны адміністратар аддзела адукацыі Мазырскага райвыканкама Яўген Чуміла. Па яго прыехалі нейкія
сілавікі з Гомеля проста на працоўнае месца. Але там яго не было. Пазней яго
затрымалі недзе альбо ў Мазыры, альбо ў суседніх Калінкавічах, дзе ён жыў. Са
словаў знаёмых Яўгена, прычына затрымання – каментары ў інтэрнэце.
Паводле інфармацыі на раніцу 12 кастрычніка на працу ў
Мазырскі аддзел адукацыі Чуміла не выйшаў.
Яўген ЧУМІЛА. Скрын-шот з "пакаяльнага відэа", выкладзенага карнікамі.
Пазней карнікі з арганізацыі ГУБАЗіК выклалі відэа, дзе Яўген Чуміла прызнаецца ў тым, што знаходзіўся ў нейкіх тэлеграм-каналах і пісаў там "гнеўныя каментары". Праваабаронцы расцэньваюць прымус здымацца ў такіх відэа, як від прыніжаючага чалавечую годнасць абыходжання, то бок - катаваннем. Гэты ж захад карнікі ўжылі раней да затрыманага ў Мазыры супрацоўніка нафтаперапрацлоўчага заводу Андрэя Палтарана, якога таксама прымусілі прызнавацца на відэа ў тым, што ён быў падпісаны на нейкія тэлеграм-каналы, якія не падабаюцца тым, хто забяспечвае незаконнае ўтрыманне ўлады Лукашэнкам.